БЕЛ Ł РУС

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск

15.06.2026 / 08:41

Nashaniva.com

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл, які займаецца пытаннем вызвалення беларускіх палітвязняў, можа ў бліжэйшы час наведаць Мінск. Пра гэта ён сам напісаў у сацыяльнай сетцы Х.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Амерыканскі дыпламат працягвае камунікаваць з карыстальнікамі і адказваць на пытанні ў інтэрнэце. Гэтым разам пытанне пра дакладныя тэрміны візіту ў беларускую сталіцу яму задала падпісчыца з нікам Lisa:

«Спадар Джон Коўл, вы нацыянальны герой Беларусі! Калі мы можам чакаць вас у Мінску? Мы ўскладаем на вас самыя вялікія надзеі», — спытала яна.

Адказ быў кароткім. «Хутка», — напісаў Коўл.

На мінулым тыдні Джон Коўл адказаў журналісту «Радыё Свабода» Дзмітрыю Гурневічу, які цікавіўся, ці не прыпыніўся працэс вызвалення палітвязняў і калі чакаць візіту амерыканскага прадстаўніка ў Мінск. На пытанне, ці не замарозіўся працэс, Коўл тады адказаў лаканічным: «Не».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула