БЕЛ Ł РУС

«Белавія» будзе часцей лятаць у Ізраіль

15.06.2026 / 11:33

Nashaniva.com

З 7 ліпеня па 25 жніўня «Белавія» павялічвае на адзін колькасць рэйсаў у Ізраіль.

Фота: Lookby.Media

Зараз авіякампанія будзе выконваць палёты 3 разы на тыдзень: па аўторках, чацвяргах і нядзелях, паведамляе яна ў сацсетках.

Вылет з Мінска — у 04:10, прыбыццё ў Тэль-Авіў — у 10:20.

Зваротны рэйс з Тэль-Авіва — у 11:20, прыбыццё ў Мінск — у 17:45.

«Белавія» аднавіла палёты ў красавіку, пасля таго як адносна ўрэгулявалася сітуацыя на Блізкім Усходзе. Яна зараз лятае двойчы на тыдзень: у чацвяргі і нядзелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула