БЕЛ Ł РУС

Сяргей быў у Полацку без месца жыхарства. Маёмасці не меў ніякай, то сын праз суд выбіваў хаця б бацькаў вайсковы заробак

19.07.2026 / 20:36

Nashaniva.com

61‑гадовы Сяргей Альхоўка завербаваўся на вайну і загінуў пад Пакроўскам.

Сяргей Альхоўка. Фота: Ok.ru

Шукаць 61‑гадовага Сяргея Альхоўку пачалі ў маі 2025 года. Жыхар Полацка пайшоў штурмаваць Новую Палтаўку — гэта 20 км ад Пакроўска ў Данецкай вобласці. Недзе там і застаўся назаўсёды. 

Сяргей Альхоўка, апошні прыжыццёвы здымак. Фота: Vk.com

Пасведчанне аб смерці выпісалі 25 жніўня 2025 года, пасля чаго сыны — Юрый і Уладзіслаў — паспрабавалі атрымаць бацькаву спадчыну.

Сітуацыя была незвычайная. На момант смерці ў Сяргея Альхоўкі не было не тое што нерухомасці, але нават і месца жыхарства. Нідзе — у Беларусі яго калісьці яго выселілі рашэннем суда, а ў Расіі ён не паспеў зарэгістравацца.

Мы не ведаем, ці ён бадзяўся, ці проста недзе жыў без рэгістрацыі.

Сыны змагаліся толькі за грошы з вайны, якія засталіся на банкаўскіх рахунках бацькі — туды прыходзіў «заробак». Праўда, адсутнасць рэгістрацыі стварыла юрыдычную загвоздку. Натарыус не змог вызначыць месца адкрыцця спадчыны і адмовіўся выдаваць пасведчанне аб праве на спадчыну. Суд вырашыў, што калі нерухомасці няма, то месцам адкрыцця спадчыны трэба лічыць месца знаходжання найбольш каштоўнай часткі рухомай маёмасці — рахунку ў банку ў Яраслаўлі. Гэта дало падставу разглядаць справу па расійскім праве.

Спадкаемцамі першай чаргі былі два сыны загінулага — Юрый і Уладзіслаў Альхоўкі. Пазоў падаў Юрый, у выніку суд аддаў усе грошы яму. Уладзіслаў не пярэчыў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула