У ЗША разбіўся стратэгічны бамбавік
Неўзабаве пасля ўзлёту разбіўся амерыканскі бамбавік B-52. Інцыдэнт адбыўся на авіябазе «Эдвардс» у Каліфорніі, паведамляе CNN.
«Самалёт Boeing B-52 Stratofortress ВВС ЗША разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту на аэрадроме «Эдвардс» аб 11:20 раніцы. На месца адразу прыбылі аварыйна-выратавальныя службы, сітуацыя ўдакладняецца», — паведамілі на авіябазе.
Колькі чалавек было на борце і ці ёсць пацярпелыя, пакуль не ўдакладняецца.
Так супала, што ў той жа самы дзень у Іркуцкай вобласці на беразе Ангары каля горада Свірск разбіўся і расійскі стратэгічны звышгукавы бамбавік Ту-22М3.
Чытайце таксама:
Расійскі стратэгічны бамбавік коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці
Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне
Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе
Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была