БЕЛ Ł РУС

Беларускія клубы дазналіся магчымае кола супернікаў у першым раўндзе еўракубкаў

16.06.2026 / 09:37

Міраслаў Яноўскі

Сёння вечарам пройдзе лёсаванне кваліфікацыі першага раўнду футбольных еўракубкаў. Беларусь сёлета ўпершыню за доўгі час з-за нізкага рэйтынгу прадстаўлена не чатырма, а трыма клубамі.

Фота: uefa.com

Чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» стартуе з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, мінскае «Дынама» і ўладальнік Кубка БАТЭ — у Лізе канферэнцый.

Перад лёсаваннем футбольныя клубы падзеленыя на некалькі ўмоўных падгруп, і супернік дастанецца з іх.

«МЛ Віцебск» трапіў у лік нясеяных, то-бок каманд з нізкім рэйтынгам, Мала таго, у клуба наогул самы нізкі рэйтынг з усіх клубаў, бо ён ніколі не гуляў у еўракубках.

Магчымым супернікам «МЛ Віцебска» стане адна з наступных сямі камандаў.

«Дрыта» (Косава), «Борац» (Боснія), «Вікінгур» (Ісландыя), «Кайрат» (Казахстан), «Універсітаця» (Румынія), «Клаксвік» (Фарэры), «Петракуб» (Малдова). Супернік стане вядомы а 17‑й падчас лёсавання.

У выпадку перамогі клуб будзе гуляць у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у выпадку паразы атрымае лруі шанец у 2‑м раўндзе Лігі канферэнцый.

Магчымыя супернікі мінскага «Дынама» ў Лізе канферэнцый: «Сілекс» (Паўночная Македонія), «Дынама Сіці» (Албанія), «Віртус» (Сан-Марына), «Морнар» (Чарнагорыя), «Марcашлокс» (Мальта).

БАТЭ згуляе з кімсьці з наступнага спісу: «Тарпеда» Кутаісі (Грузія), «Вележ» (Боснія), «Елімай» (Казахстан), «Эльбасані» (Албанія), «Петравац» (Чарнагорыя). Само лёсаванне а 18-й.

Матчы першага раўнду Лігі чэмпіёнаў адбудуцца 7‑8 і 14‑15 ліпеня, Лігі канферэнцый 9 і 16 ліпеня.

Летась мінскае «Дынама» выбыла ў першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, прайграўшы балгарскаму «Лудагорцу», а потым у другім раўндзе Лігі канферэнцый саступіла албанскай «Эгнаціі». 

Брэсцкае «Дынама» вылецела ў першым раўндзе Лігі канферэнцый, прайграўшы чарнагорскай «Суцьесцы», «Тарпеда-БелАЗ» у другім раўндзе прайграла ізраільскаму «Макабі» з Хайфы, гродзенскі «Нёман» дайшоў нават да плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе прайграў будучаму фіналісту турніру, іспанскаму «Рая Вальекана»;

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула