БЕЛ Ł РУС

Аднаўляецца рух цягнікоў гарадскіх ліній на двух маршрутах

17.06.2026 / 08:45

Nashaniva.com

Аднаўленне руху цягнікоў пачынаецца з сённяшняга дня.

Wikimedia Commons

З 17 чэрвеня пасля завяршэння планаванага рамонту рухомага саставу цалкам аднаўляецца рух цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск — Беларусь, а таксама на напрамку Мінск — Чырвоны Сцяг, што ў Смалявіцкім раёне.

Пасля аднаўлення руху па маршруце Мінск — Беларусь — Мінск штодзённа будуць курсіраваць 20 пар цягнікоў гарадскіх ліній.

Што цікава, і назвы «Беларусь» і «Чырвоны Сцяг» носяць станцыі, а размешаныя яны ў Заслаўі і пасёлку Акцябрскім Смалявіцкага раёна (не блытаць з аналагічнай назвай райцэнтра ў Гомельскай вобласці).

Зганяць у Чырвоны Сцяг на выходныя каштуе два рублі 81 капейку, ехаць — гадзіну і пяць хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула