БЕЛ Ł РУС

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак

17.06.2026 / 09:16

Міраслаў Яноўскі

Пра хваробу ён расказаў у праграме Clarkson's Farm у аўторак вечарам.

Фота: John Phillips/Getty Images for The Other Songs

Брытанскі тэлевядучы, заснавальнік платформы Only Farmers Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак.

Пра хваробу ён расказаў у праграме Clarkson's Farm у аўторак вечарам. Трохі раней вядучы ў сацыяльных сетках папярэдзіў сваіх прыхільнікаў, што апошнія эпізоды праграмы будуць «цяжкімі для прагляду», піша Sky News.

Джэрэмі Кларксану — 66 гадоў, ён праславіўся дзякуючы культавай і шалёна папулярнай праграме пра аўтамабілі Top Gear, якая атрымала прэмію «Эмі» ў 2005 годзе, вёў праграмы «Вялікі тур» «Хто хоча стаць мільянерам». Аўтар штотыднёвых калонак для газет «Sunday Times» і «The Sun».

Разам з Джэймсам Мэем ён быў першым, хто дасягнуў паўночнага магнітнага полюса Зямлі на аўтамабілі, што ўвайшло ў адзін з выпускаў тэлеперадачы «Top Gear».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула