БЕЛ Ł РУС

У Расіі затрымалі студэнта, які замовіў піцу на імя Адольфа Гітлера

17.06.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Супраць яго склалі пратакол аб «прапагандзе фашызму».

У Ніжнім Тагіле паліцэйскія затрымалі студэнта, які замовіў піцу ў «Додо Піца» на імя Адольфа Гітлера. Супраць яго склалі пратакол аб «прапагандзе фашызму», піша «Дождь».

«Забралі яго па месцы навучання. Аказваць супраціўленне або паспешліва ўцякаць ён не спрабаваў, у сваім учынку раскаяўся», — заявілі ў мясцовай паліцыі.

Увагу на ўчынак студэнта звярнуў дэпутат рэгіянальнага заканадаўчага сходу Аляксей Свалаў: «У «Додо Піца» малады чалавек зрабіў заказ пад нумарам 160 у 18:52. Імя ўказаў: «Адольф Гітлер». Усё гэта адбывалася на вачах майго сябра — удзельніка «СВА».

«Я не ўяўляю, якімі сіламі ён стрымаўся, каб не ўдарыць яго тварам аб стол, але лічу, што для вас гэта цалкам канкрэтны кейс», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула