Калумбія перамагла Узбекістан на мундыялі
Старт зборнай Узбекістана на чэмпіянаце свету не ўдаўся.
Фота: David Ramos/Getty Images
Калумбія перамагла з лікам 3:1.
Паўднёваамерыканская зборная першай забіла, потым узбекі лік зраўлялі, але Калумбія забіла яшчэ двойчы.
Учора Партугалія і ДР Конга згулялі ўнічыю, Англія перамагла Харватыю 4:2, а сёння ноччу па беларускім часе Гана мінімальна выйграла ў Панамы — 1:0.
Матчы першага туру на мундыялі завершаныя, і ўжо сёння стартуе другі тур.
А 19‑й згуляюць Чэхія і Саудаўская Аравія, якія пацярпелі паразы ў першым туры, ад Паўднёвай Карэі і Мексікі адпаведна
А 22‑й — Боснія і Швейцарыя, якія ў першым туры згулялі ўнічыю, з Канадай і Катарам адпаведна.
Чытайце таксама:
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол
Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету
Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня
Абаронца зборнай Францыі будзе карміць піцай родную вёску падчас чэмпіянату свету