БЕЛ Ł РУС

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне

18.06.2026 / 07:59

Nashaniva.com

45‑гадовы мужчына мінулай восенню пайшоў на вайну сапёрам і ўжо ў лістападзе перастаў выходзіць на сувязь з роднымі

Антон Мілаеў даводзіцца названым унукам дачцэ генеральнага сакратара ЦК КПСС Галіне Брэжневай — яна выхоўвала яго як роднага.

Паводле даных «Базы», 45‑гадовы мужчына мінулай восенню пайшоў на вайну сапёрам у складзе расійскіх войскаў і ўжо ў лістападзе перастаў выходзіць на сувязь з роднымі.

Як распавяла рэдакцыі яго маці Ірына Кузняцова, праз некалькі месяцаў прыйшла вестка — сын знаходзіцца ў палоне ў Херсонскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула