БЕЛ Ł РУС

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма

18.06.2026 / 09:40

Nashaniva.com

Ведамства завяло крымінальную справу за паклёп.

«У чэрвені праз розныя інтэрнэт-рэсурсы пачала распаўсюджвацца ілжывая інфармацыя пра затрыманне і змяшчэнне ў СІЗА былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. Указаная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. У дачыненні да Уладзіміра Прывалава крымінальная справа не заводзілася, крымінальны пераслед не ажыццяўляўся», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

СК зазначае, што распачатая крымінальная справа паводле артыкула 188 (паклёп) Крымінальнага кодэкса.

Інфармацыю, што на Уладзіміра Прывалава завялі крымінальную справу, дало ў аўторак 16 чэрвеня аўтарытэтнае і інфармаванае гомельскае выданне «Флагшток».

«Афіцыйна пра затрыманне і крымінальную справу нічога не паведамляецца, але, з інфармацыі крыніцы выдання, экс-старшыню гарвыканкама абвінавачваюць у махінацыях з перапродажам кватэр. Папярэдне, у справе ёсць і іншыя фігуранты-чыноўнікі. Прывалаў знаходзіўся ў гомельскім СІЗА, але нядаўна мог быць адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе», — пісаў «Флагшток».

Публікацыя называлася «Экс-старшыня Гомельскага гарвыканкама знайшоўся ў СІЗА».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула