Зяленскі пасля атакі на Маскву: Час заканчваць гэтую вайну, і Расія павінна зрабіць неабходныя крокі ў дыпламатыі
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале ўдары беспілотнікаў па Маскве.
Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўдары па Маскоўскім нафтаперапрацоўчым заводзе, а таксама атакі ў Растоўскай вобласці і на часова акупаваных тэрыторыях ён лічыць «справядлівым адказам» на расійскія ўдары па Украіне.
Кіраўніцтва Расіі новыя атакі пакуль не каментавала.
Раней Уладзімір Пуцін у размове з прэзідэнтам ЗША заяўляў, што ўкраінскія ўдары па расійскай інфраструктуры «не зменяць крытычнай сітуацыі для Украіны на полі бою».