БЕЛ Ł РУС

Вось як гарыць Масква пасля атакі дронаў ФОТЫ

18.06.2026 / 12:08

Nashaniva.com

Уначы ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Маскву і Маскоўскую вобласць. Паводле паведамленняў відавочцаў, у розных раёнах расійскай сталіцы пачаліся пажары, над горадам узняўся густы дым. 

Фота: ostorozhno_novosti / telegram

Расійскія ўлады паведамілі, што на падлёце да Масквы было перахоплена 137 беспілотнікаў.

Такі від з электрычкі быў сёння раніцай у раёне Выхіна на паўднёвым усходзе Масквы. Фота: ostorozhno_novosti / telegram

Некалькім беспілотнікам удалося дасягнуць Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода ў Капотні на паўночным усходзе горада. 

Скрын відэа: astrapress / telegram

Скрын відэа: astrapress / telegram

Пажар на тэрыторыі Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода ў Капотні. Скрын відэа: exilenovaplus / telegram

Пажар на тэрыторыі Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода ў Капотні. Скрын відэа: exilenovaplus / telegram

Фота: exilenovaplus / telegram

Жыхары Капотні, а таксама суседніх раёнаў скардзяцца на «амаль чорнае неба». 

Неба над паўднёвым усходам Масквы. Фота: ostorozhno_novosti / telegram

Фота: ostorozhno_novosti / telegram

Фота: ostorozhno_novosti / telegram

У Жукоўскім — горадзе на паўднёвым усходзе ад Масквы — беспілотнік трапіў у шматпавярховы жылы дом. Пашкоджаны сёмы пад'езд на 25‑м паверсе, каля выхаду на пажарную лесвіцу. Дзве балконныя пліты абрынуліся. Паводле папярэдняй інфармацыі, абышлося без пацярпелых.

Дом у Жукоўскім. Скрын відэа: ostorozhno_novosti / telegram

Абломкі аднаго з дронаў упалі на тэрыторыю гандлёвага цэнтра «Садавод» у Маскве, пашкодзіўшы адзін з будынкаў.

Гарыць гандлёвы цэнтр «Садавод». Скрын відэа: astrapress / telegram

 У Кацельніках пасля падзення абломкаў загарэўся дах гандлёвага цэнтра «Белая Дача».

Фота: ostorozhno_novosti / telegram

Наступствы атакі таксама адзначаныя ў Чэхаве, Крукаве, Электрасталі і Паўлаўскім Пасадзе — населеных пунктах Маскоўскай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, там абышлося без пацярпелых.

Фота: ostorozhno_novosti / telegram

На Бяседзінскай шашы на паўднёвым усходзе Масквы ранкам утварыўся вялікі затор.

Фота: ostorozhno_novosti / telegram

Праз атаку беспілотнікаў ва ўсіх аэрапортах Масквы адменена і затрымана 527 рэйсаў.

Фота: ostorozhno_novosti / telegram

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула