БЕЛ Ł РУС

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

18.06.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Самая напружаная сітуацыя ў аэрапорце «Шарамеццева».

Тут на вылет адменена 50 рэйсаў і затрымана 71. На прыбыццё скасавана 60 рэйсаў і затрымана 76, піша Shot.

Ва «Унукава» на вылет скасавана 24 рэйсы і затрымана 56. На прыбыццё адменена 17 рэйсаў і затрымана 77.

У «Дамадзедава» на вылет скасавана дзевяць рэйсаў і затрымана 16. На прыбыццё адменена 10 рэйсаў і затрымана 56.

У «Жукоўскім» мінімум чатыры рэйсы затрымана на вылет і мінімум адзін адменены на прыбыццё. Сістэма анлайн-табло перагружаная.

На падлёце да Масквы былі збітыя 194 беспілотнікі, па заявах расійскіх уладаў.

Чытайце таксама:

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў

Зяленскі пасля атакі на Маскву: Час заканчваць гэтую вайну, і Расія павінна зрабіць неабходныя крокі ў дыпламатыі

Каментары да артыкула