БЕЛ Ł РУС

Беларусь застыла на парозе спёкі. На выходных чакаецца да +33°С

18.06.2026 / 12:47

Nashaniva.com

Надвор'е на самыя доўгія дні года.

У пятніцу, 19 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі па паўночным усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Ноччу +10…+16°С, максімальная ўдзень — +21…+27°С.

У суботу ўдзень ужо ад +22°С па паўночным усходзе да +30°С па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю, 21 чэрвеня, удзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзень месцамі прагрымяць навальніцы.

Ноччу +9…+16°С, па захадзе да +18°С, максімальная ўдзень — ад +24°С па поўначы да +33°С па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску будуць яшчэ камфортныя +27°С

Gismeteo.by

А ў Маларыце ўжо +30°С.

Gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула