У Прэзідэнцкага спартыўнага клуба з Дзмітрыем Лукашэнкам ёсць база адпачынку «Вячоркі»
Знаходзіцца яна ў Раўбічах.
Фота: Relax.by
Прэзідэнцкі спартыўны клуб, які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка, валодае базай адпачынку «Вячоркі» ў Раўбічах, піша «Бюро».
Працу «Вячорак» акумулюе асобная фірма «Фанспорт» — яна належыць клубу. Дырэктар «Фанспорта» — Юрый Чахоўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» высветлілі, што ў нулявых ён быў вайскоўцам в/ч 01549 — службы бяспекі Лукашэнкі.
У 2004 годзе Чахоўскі нават атрымаў медаль «За бездакорную службу» І ступені. Такая ўзнагарода прысуджаецца асабіста Аляксандрам Лукашэнкам вайскоўцам і сілавікам за 20 год самаахвярнай і безупыннай службы.
Стартавая інтэрнэт-старонка базы адпачынку
База адпачынку з’явілася на балансе «Фанспорта» ў канцы жніўня 2016 года.
Гасцям «Вячорак» прапаноўваюць арэнду чатырох дамкоў адпачынку ўмяшчальнасцю ад 4 да 6 чалавек (ад 340 да 640 рублёў за ноч) і асобныя нумары для дваіх (155 рублёў за ноч).
Аквазона базы адпачынку «Вячоркі». Крыніца: vyachorki.by
На тэрыторыі комплексу даступныя руская лазня (ад 108 да 200 рублёў за гадзіну), саўна (ад 99 да 175 рублёў за гадзіну) і аквазона з басейнам і джакузі (80 рублёў за гадзіну).
Акрамя таго, на тэрыторыі базы адпачынку ёсць спартовая пляцоўка для гульні ў футбол і валейбол.
Калі глядзець на фінансавую справаздачнасць «Фанспорта», бізнэс гэты не вельмі прыбытковы. 2024 год «Вячоркі» спрацавалі з выручкай 206 тысяч рублёў, страты склалі 142 тысячы рублёў. У 2025 годзе сітуацыя складвалася не лепш: 225 тысяч рублёў выручкі супраць страта 411 тысяч рублёў.