«Белпошта» выпусціла скрынку для пасылак з магілёўскай ратушай, але пераблытала яе з іншым будынкам
На выяве апынулася славутасць іншага горада.
Фотаздымкам з каробкай для пасылак падзялілася карыстальніца Трэдс.
«Цікава, чаму на «Белпошце» вырашылі, што наша гродзенская пажарка — гэта ратуша ў Магілёве?» — задалася пытаннем жанчына.
Фота: скрыншот допіса ў Трэдс
На каробцы напісана «Магілёў. Ратуша». Таму нібыта на малюнку знаходзіцца магілёўская ратуша. Аднак замест яе надрукавана выява пажарнай каланчы з цэнтра Гродна.
Пажарная частка ў цэнтры Гродна з пажарнай вежай, якую «Белпошта» выдала за вежу ратушы ў Магілёве. Фота: «Яндэкс Панарамы»
У магілёўскай ратушы ёсць выразны шпіль, дый прыбудова вакол яе адрозніваецца — у трохпавярховага дома побач іншыя формы вокнаў, няма і сцяны з пано, як ў Гродне.
Будынак ратушы ў Магілёве. Фота: «Яндэкс Панарамы»