БЕЛ Ł РУС

Мінчук прызнаўся міліцыянерам, што ён — кур’ер махляроў

18.06.2026 / 14:13

Nashaniva.com

21‑гадовага хлопца спачатку падманулі па схеме «замены дамафонаў».

Пасля чаго яму патэлефанавалі нібыта ад імя Беларускай дзяржаўнай інспекцыі электрасувязі і паведамілі, што махляры атрымалі доступ да міжбанкаўскай лічбавай сістэмы і завалодалі асабістымі данымі, паведамляе «Міліцыя Мінска»

Ён паверыў, што ад яго імя аформлены злачынныя крэдыты, і ў сувязі з гэтым будзе распачатая крымінальная справа.

Каб атрымаць станоўчую характарыстыку ад нібыта праваахоўніка, мужчыну прапанавалі выконваць заданні: дапамагаць іншым ахвярам махляроў у дэклараванні грошай.

Па ўказаннях зламыснікаў мінчук забраў грошы па чатырох адрасах і вывез іх у суседнюю дзяржаву.

Вярнуўшыся ў Мінск, ён расказаў пра ўсё свайму знаёмаму, а той растлумачыў, што хлопец стаў ахвярай падману, таму ён сам пайшоў у міліцыю.

Распачатая крымінальная справа, праверка працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула