БЕЛ Ł РУС

Адно з пацярпелых у Бранскай вобласці дзяцей знаходзіцца на апараце ШВЛ

18.06.2026 / 14:34

Nashaniva.com

Дзіця ў цяжкім стане, якое пацярпела ў Бранскай вобласці, будзе пераведзена ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі РНПЦ дзіцячай хірургіі, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, піша БелТА.

«Наконт самага цяжкага з іх, які на сёння знаходзіцца ў тым ліку на апараце ШВЛ, будзе праведзены кансіліум. Мы пераводзім яго ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі і будзем аказваць усю неабходную медыцынскую дапамогу», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.

У дачыненні да іншых дзяцей таксама запланаваны дыягнастычныя маніпуляцыі, якія пачнуцца ў самыя кароткія тэрміны, дадаў міністр.

У сваю чаргу, цяжкапараненага дарослага даставілі ў Мінск у Вайсковы шпіталь, паведаміў вядучы хірург Аляксей Трухан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула