БЕЛ Ł РУС

Пад Пружанамі на дачы падчас касьбы трымерам загінула 40‑гадовая жанчына

18.06.2026 / 15:55

Nashaniva.com

Яна прыехала на дачу з двума малымі дзецьмі. 

Трагедыя адбылася 17 чэрвеня.

Паводле звестак следства, жанчына прыехала на дачу разам з двума малалетнімі дзецьмі. Яна касіла траву электрычным трымерам і выпадкова закранула рухомай часткай інструмента провад падаўжальніка. У выніку жанчына атрымала моцны ўдар токам, які стаў смяротным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула