Расійскі прапагандыст Салаўёў заклікаў расіян рыхтавацца да самаахвяравання і цяжкіх часоў
Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў заклікаў грамадзян Расіі рыхтавацца да зацяжной вайны і маштабных выпрабаванняў.
Паводле слоў Салаўёва, вайна патрабуе «доўгай волі». Ён заклікаў «быць годным подзвігу дзядоў і прадзедаў».
«Вось зараз якраз сітуацыя, калі трэба сабе адказаць на пытанне: можам паўтарыць? А калі так, то трэба многія рэчы і разумець. І рыхтавацца да таго, што будзе цяжка. І да самаахвяравання», — заявіў Салаўёў, дадаўшы, што іншых варыянтаў у краіны нібыта няма.
«А якія ў нас яшчэ варыянты? Якія ў нас яшчэ варыянты?» — не знайшоў іншых варыянтаў прапагандыст.