БЕЛ Ł РУС

Легендарны дуб Робіна Гуда ў Шэрвудскім лесе загінуў

18.06.2026 / 19:07

Nashaniva.com

Але не ад старасці, кажуць эксперты. 

Так дуб выглядаў раней. Фота: Paul Buckingham / wikipedia

Дуб рос у Шэрвудскім лесе ў Нотынгемшыры каля 1200 гадоў. Гэта адно з самых старажытных і вялікіх дрэў у краіне. У апошнія гады, нягледзячы на намаганні ахоўнікаў прыроды, волат пачаў чахнуць, піша BBC.

Гэтай вясной на ім упершыню не з’явілася лісця, і Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB) — прыродаахоўная арганізацыя, якая кіруе лесам — паведаміла, што Вялікі дуб загінуў.

Фота: PA

Дакладную прычыну вызначыць складана. Таварыства заявіла, што тут супала мноства фактараў, з якіх асноўныя — «структурнае ўмяшанне з добрых намераў і занадта шмат чалавечай актыўнасці», звязанай з дрэвам. Наступствы змянення клімату, уключаючы нядаўнія хвалі спёкі і засухі, узмацнілі праблемы, з якімі дрэва непазбежна сутыкаецца ў такім узросце.

Мёртвы дуб застанецца стаяць на сваім месцы «як манумент людзям і дзікай прыродзе», заявіла арганізацыя. Акрамя таго, па ўсім свеце высаджаны яго саджанцы.

Легенда кажа, што разбойнік Робін Гуд выкарыстоўваў дупло Вялікага дуба — гэтая адтуліна ўтварылася з-за грыбкоў — у якасці сховішча.

У дуба было шмат розных назваў, а «Дуб маёра» замацавалася пасля таго, як дрэва было згадана ў кнізе маёра Хеймана Рука, якая выйшла ў 1790 годзе. Былы салдат брытанскай арміі пасля дэмабілізацыі жыў у некалькіх мілях ад Шэрвудскага лесу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула