БЕЛ Ł РУС

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

18.06.2026 / 21:21

Nashaniva.com

Узброеныя сілы ЗША заявілі, што спынілі марскую блакаду Ірана. Як паведаміла Цэнтральнае камандаванне УС ЗША, амерыканскія сілы больш не перашкаджаюць руху камерцыйных і вайсковых суднаў, якія накіроўваюцца ў іранскія парты ці выходзяць з іх у акваторыях Персідскага і Аманскага заліваў.

Гэты крок зроблены ў межах мірнага пагаднення паміж Вашынгтонам і Тэгеранам, якое было дасягнута 15 чэрвеня пры пасярэдніцтве Пакістана.

Нягледзячы на поўнае зняцце абмежаванняў і аднаўленне свабоды суднаходства, Амерыка пакідае за сабой права сілавога кантролю.

Вайсковыя караблі ЗША застануцца ў рэгіёне, каб гарантаваць, што ўсе пункты заключанага мірнага пагаднення будуць няўхільна выконвацца абодвума бакамі, гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула