Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА
Рэзервуар на Маскоўскім нафтаперапрацоўчым заводзе, відовішчнае ўскрыццё якога стала галоўным сімвалам сённяшняй атакі, хутчэй за ўсё, быў пашкоджаны не ўкраінскім беспілотнікам, а расійскай зенітнай ракетай.
Накрыўку рэзервуара з палівам на НПЗ у Капотні сарвала выбухам. Скрыншот з відэа
На гэта паказваюць вынікі аналізу відэазапісаў з розных ракурсаў. А цяпер з’явілася і відэа з ракетай.
Відэа апублікаваў вайсковы эксперт Іван Мацвееў.