БЕЛ Ł РУС

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

18.06.2026 / 23:27

Nashaniva.com

У цэнтры Пінска падчас замены цеплавых сетак выяўлены рэшткі старадаўняга будынка з печчу і іншыя гістарычныя артэфакты, піша Белта. 

«Калі пачалі праводзіцца земляныя работы, у нас было падазрэнне, што зможам зафіксаваць рэшткі драўлянай забудовы XIX стагоддзя. Аднак усё аказалася больш глыбока. Рабочыя выкопвалі катлаван і выявілі, што трапляюцца фрагменты культурнага пласта: рэшткі бітага посуду, а ў профілі сценкі ідзе вельмі цікавы аб’ект. Калі мы прыехалі сюды з гэтым разбірацца, зразумелі, што па факце маем другую палову XVII стагоддзя. У нас ідуць рэшткі будынка з печкай, якая размяшчаецца на значнай глыбіні, і падпечная яма запоўнена рознага роду артэфактамі. Гэта фрагменты бітага посуду, металічныя вырабы», — распавялі ў Інстытуце гісторыі НАН.

Дзякуючы даследаванням археолагі зрабілі выснову, што гэты ўчастак быў дакладна заселены з другой паловы XVII стагоддзя і Пінск разрастаўся ў кірунку да сучаснага чыгуначнага вакзала.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што Пінск валодае багатым культурным пластом. Гэты горад з’яўляецца перлінай Беларусі і Палесся не толькі ў турыстычным, але і ў навуковым плане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула