У цэнтры Мінска маршрутка сутыкнулася з аўтобусам
Выпадак здарыўся ўчора на вуліцы Маскоўскай каля дома №16.
44‑гадовы кіроўца маршруткі пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ.
Кіроўцы і пасажыры не мелі патрэбы ў медыцынскай дапамозе.
Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведамляе ДАІ.