У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт
Яго знайшлі мёртвым у сваёй кватэры днём 18 чэрвеня.
Фота: Johnny Nunez/Getty Images for The Recording Academ
Амерыканскі хіп-хоп-прадзюсар Тэй Кіт (сапраўднае імя — Брытавус Лейкіт Чэмберс) памёр ва ўзросце 29 гадоў, паведаміла паліцыя Нэшвіла ў сацыяльнай сетцы X.
Яго знайшлі мёртвым у кватэры на Martin Street днём 18 чэрвеня. У паліцыі заявілі, што прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена, прычына смерці пакуль не ўстаноўлена і будзе вызначана пасля ўскрыцця.
Тэй Кіт быў вядомы супрацоўніцтвам з Дрэйкам, Трэвісам Скотам, Беёнсе, Эмінемам і іншымі артыстамі.
Ён прадзюсаваў, у прыватнасці, Sicko Mode Трэвіса Скота, Nonstop Дрэйка і Look Alive BlocBoy JB пры ўдзеле Дрэйка.
За Sicko Mode ён атрымаў намінацыю на «Грэмі» ў катэгорыі «Найлепшая рэп-песня».