Запланаваныя на пятніцу перамовы ЗША і Ірана адменены
Джэй Дзі Вэнс адмовіўся ад запланаванай паездкі ў Швейцарыю.
Джэй Дзі Вэнс. Фота: Matt Rourke-Pool/Getty Images
Перамовы паміж ЗША і Іранам, якія павінны былі адбыцца ў пятніцу на горным курорце Бюргеншток у Швейцарыі, не адбудуцца. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на МЗС Швейцарыі.
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс адмовіўся ад запланаванай паездкі ў Швейцарыю для сустрэчы з іранскімі перамоўшчыкамі.
CNN паведамляе, што прычынай былі названыя «нявырашаныя арганізацыйныя пытанні, звязаныя з наступным этапам перамоваў».
Чытайце таксама:
ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры