БЕЛ Ł РУС

«Белавія» запускае рэйсы ў Бангкок

19.06.2026 / 09:49

Nashaniva.com

Беларуская авіякампанія абвясціла пра запуск рэгулярных рэйсаў з Мінска ў сталіцу Тайланда. Першы палёт запланаваны на 25 кастрычніка.

Фота: Pakin Songmor / Getty Images

Рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень — па нядзелях — на шырокафюзеляжным самалёце Airbus A330-200.

Вылет з Мінска прадугледжаны а 03:10, прыбыццё ў Бангкок — у 17:05 па мясцовым часе. Зваротны рэйс будзе адпраўляцца з Тайланда а 19:05 і прыбываць у беларускую сталіцу ў 01:50 наступнага дня.

Продаж квіткоў ужо адкрыты. Кошт пералёту ў адзін бок пачынаецца ад 1704 рублёў, а квітка туды і назад — ад 3011 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула