БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага

19.06.2026 / 10:18

Nashaniva.com

Радамір і Мілена былі ў гасцях у прабабулі, калі ў доме пачаўся пажар. Жанчына таксама загінула.

Аляксей Полаз. Фота: narovlya.by

Міністэрства ўнутраных спраў выказала спачуванні старшаму ўчастковаму Нараўлянскага РАУС капітану Аляксею Полазу ў сувязі са смерцю дваіх яго дзяцей — 10‑гадовага Радаміра і 5‑гадовай Мілены.

Бяда здарылася 14 чэрвеня. Тады адбыўся пажар на вуліцы Сацыялістычнай у Нароўлі. Загінулі 73‑гадовая жанчына і двое яе праўнукаў.

Аляксею Полазу 37 гадоў, ён нарадзіўся ў Мазыры. Пасля службы ў войску працаваў па кантракце ў калоніі №20 для рэцыдывістаў у Мазыры. Ажаніўся са студэнткай медыцынскага каледжа ў Нароўлі Таццянай Яроменка і перавёўся ў Нароўлю бліжэй да яе. Спачатку служыў у атрадзе аховы тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, а пасля стаў участковым.

Аляксей Полаз адказвае за ўсе вёскі Нараўлянскага раёна, а 33‑гадовая Таццяна Полаз працуе старшай медсястрой у тэрапеўтычным аддзяленні раённай бальніцы і вучыцца на факультэце псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Таццяна Полаз. Фота: narovlya.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула