Сёння ў Варшаве творчая сустрэча з выдаўцом «Камуніката» Яраславам Іванюком
Раскажа пра кнігі, якія яго натхняюць, і пра шмат што іншае.
Сёння ў Цэнтры беларускай салідарнасці (Oleandrów 6/2) адбудзецца творчая сустрэча з выдаўцом і заснавальнікам Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі @kamunikat Kamunikat.org Яраславам Іванюком.
Падчас сустрэчы пагавораць пра жыццёвы шлях спадара Яраслава, людзей, якія паўплывалі на яго, беларускую мову і культуру, кнігі, што натхняюць, а таксама пра тое, што дапамагае заставацца верным сваёй справе ў складаныя часы.
Сустрэча пройдзе ў нефармальнай атмасферы. Пачатак — у 18:00. Уваход вольны.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
19 чэрвеня, 18:00
Уваход вольны