БЕЛ Ł РУС

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

19.06.2026 / 11:07

Nashaniva.com

І там, і там абяцаюць класічнае Купалле ў самую кароткую ноч года.

У парку гісторыі «Сула» ў суботу абяцаюць купальскую праграму ў гістарычным парку.

Вас чакаюць вогнішча, абрады, тэматычныя актыўнасці, вечаровая атмасфера.

Кошт удзелу — 25‑45 рублёў

У Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкаванне пачнецца а 19-й.

Арганізатары абяцаюць класічнае Купалле, дзе будуць плясці вянкі, распальваць вогнішча, вадзіць карагоды, праводзіць майстар-класы, а таксама фальклорныя выступы.

Кошт удзелу 15‑30 рублёў

У наступную суботу, 27 чэрвеня, плануецца аддзначэнне «Купалля» ў мінскай прасторы «Рэха».

Гэта па-сапраўднаму насычаныя 12 гадзін свята музыкі і беларускай культуры ў сучасным фармаце!

«Будзе стылёва, якасна і адначасова ўтульна, усё, як мы любім!», адзначаюць арганізатары.

У праграме — Pavluchenko, Nevika, «Лайтовы бізнэс», «Барысаўскі. тракт» ды інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула