Мінчанка скрала двух чыхуахуа
Адна жанчына расказала ў міліцыі, што прадавала сваіх гадаванцаў праз інтэрнэт-пляцоўку.
На аб’яву адгукнулася патэнцыйная пакупніца, якая ў той жа дзень прыехала на сустрэчу, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Выбраўшы шчанюкоў, жанчына паклала іх у пераноску і пачала сыходзіць. Яна паабяцала прынесці грошы з аўтамабіля, аднак, апынуўшыся на вуліцы, збегла разам са скрадзенымі сабакамі.
Гаспадыня гадаванцаў паспрабавала дагнаць яе, аднак безвынікова.
Прыбылыя на выклік супрацоўнікі Савецкага РУУС аператыўна затрымалі 51‑гадовую выкрадальніцу
Са слоў жанчыны, яна хацела зрабіць сабе падарунак на дзень нараджэння.
Заведзена крымінальная справа.