Пяскоў параіў глядзець «уражальныя здымкі» наступстваў удараў расійскіх вайскоўцаў па Украіне
Такім чынам прадстаўнік Крамля пракаментаваў атаку беспілотнікаў на Маскву, піша ТАСС.
Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Сапраўды, дронавыя атакі працягваюцца, прымаюцца адпаведныя меры па ліквідацыі наступстваў. Высокія паказчыкі працы сістэм СПА, нягледзячы ні на што. Што тычыцца прэзідэнта, зводкі ён атрымлівае рэгулярна, па некалькі разоў на дзень і пры неабходнасці ў любы час дня і ночы.
Шукайце больш здымкаў з розных гарадоў Украіны. Здымкі ўражальныя па выніках удараў нашых узброеных сіл. Гэтыя ўдары будуць працягвацца», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.