БЕЛ Ł РУС

Мінчукі здалі кватэру ў «Мінск-Свеце» на суткі. Арандатары ператварылі яе ў капішча

19.06.2026 / 18:23

Nashaniva.com

«Там выклікалі Сатану?»

Здача кватэры ў ЖК «Мінск-Свет» на суткі стала прычынай для правядзення пазапланавай генеральнай прыборкі ўсяго жылля. Падрабязнасці распавёў акаўнт nedvizhka_minsk у Threads, заўважыла выданне «Блізка».

У кожным пакоі жылля, практычна паўсюль — на падлозе, мэблі, сантэхніцы, пасцелі і бытавой тэхніцы — быў раскіданы кветкавы грунт і разліта вада. У пярэднім пакоі яшчэ і была рассыпана соль. Дзіўна, але смецце было складзена і завязана ў пакеты.

Посмотреть в Threads

Карыстальнікі сацсеткі ад убачанага былі ў шоку. Асабліва здзівіў каментатараў малюнак пентаграмы з вады і зямлі.

«Там Сатану выклікалі. Трэба бацюшку запрасіць».

«Відаць, нейкі рытуал праводзілі і ўсё атрымалася».

«Павесьце часнок над ложкам ад прывідаў».

«А людзі яшчэ баяцца здаваць кватэры сабачнікам. Ніводзін сабака так кватэру не апаганіць».

«Выклікайце міліцыю, шукайце гэтых чарнакніжнікаў. Няхай плацяць кампенсацыю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула