Па Мінску везлі верталёт Мі-26
У краіне такіх усяго восем.
Скрыншот відэа
У сацсетках апублікавалі відэа, як па Мінску фура вязе верталёт Мі-26.
Куды яго везлі, невядома.
Мі-26 — самы буйны ў свеце серыйны верталёт. Створаная ў 1970-х, мадэль можа перавозіць грузы вагой да 20 тон.
Беларускія ВПС маюць шэсць такіх верталётаў. Яшчэ два — у распараджэнні МНС (з іх тушаць лясы, напрыклад).