БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

20.06.2026 / 18:39

Nashaniva.com

Глыбіня возера — каля 8 метраў.

Бірузовае возера ў Лунінецкім раёне. Кадры з відэа прадпрыемства «Граніт»

У Лунінецкім раёне з'явілася бірузовае возера — на месцы, дзе здабываюць пясок для будаўніцтва новага моста праз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі.

Глыбіня возера — каля 8 метраў, а яркае бірузовае адценне вадзе надаюць каалінавыя пароды.

Відэа з новым возерам апублікавала прадпрыемства «Граніт», чый экскаватар там працуе.

Падобныя бірузовыя вадаёмы ў краіне ёсць на месцы мелавых кар'ераў — напрыклад, пад Ваўкавыскам (іх называюць «беларускімі Мальдывамі») і пад Любанню.

Новы мост праз Прыпяць плануюць адкрыць у 2027 годзе. Гэта будзе найкарацейшы маршрут паміж Столінам і Лунінцам, даступны круглы год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула