БЕЛ Ł РУС

Назвалі абласны цэнтр Беларусі з самым высокім узроўнем радыяцыі

21.06.2026 / 21:54

Nashaniva.com

Белгідрамет абнавіў даныя радыяцыйнага маніторынгу.

Ілюстрацыйнае фота: Getty Images\Frans Sellies

У Белгідрамеце адзначылі, што радыяцыйная абстаноўка ў краіне стабільная і трымаецца на ўзроўні натуральнага радыяцыйнага фону. Пры гэтым узровень радыяцыі ў абласных гарадах адрозніваецца.

На 18 чэрвеня 2026 года самы высокі ўзровень радыяцыі сярод абласных цэнтраў зафіксавалі нечакана ў Віцебску — 0,11 мкЗв/г (мікразіверт на гадзіну). У Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску і Магілёве значэнні аднолькавыя — 0,1 мкЗв/г.

Больш высокі ўзровень фіксуюць на станцыях маніторынгу. У Брагіне ўзровень магутнасці дозы гама-выпраменьвання склаў 0,46 мкЗв/г, у Слаўгарадзе — 0,18 мкЗв/г. У Белгідрамеце сцвярджаюць, што гэтыя паказчыкі адпавядаюць усталяваным шматгадовым значэнням. І такі фон звязаны як раз з аварыяй на ЧАЭС.

Зручней за ўсё будзе параўнаць гэтыя лічбы з рэнтгенам. Доза ад аднаго рэнтгеналагічнага даследавання грудной клеткі ў дарослага складае каля 0,1 мЗв, або 100 мкЗв, піша smartpress.by.

Пры ўзроўні 0,46 мкЗв/г, зафіксаваным у Брагіне, такую дозу чалавек атрымаў бы прыкладна за 217 гадзін — каля 9 сутак бесперапыннага знаходжання ў гэтым пункце. Пры ўзроўні 0,10 мкЗв/г — прыкладна за 1000 гадзін, гэта значыць амаль 42 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула