Казка Каба-Вердэ працягваецца. Нічыя з чарговым фаварытам
Зборная выбіла нічыю з Уругваем — 2:2.
Фота: Carmen Mandato — FIFA/FIFA via Getty Images
Каба-Вердэ першай забіла. Са штрафнога з адлегласці 30 метраў у вароты пацэліў форвард «Краснадара» Кевін Леніні.
Максіміьян Арауха і Аўгусцін Канобіа вывелі Уругвай наперад, але гулец тэльавіўскага «Макабі» Хеліа Макабі лік зраўняў — 2:2.
Нагадаем, у першым туры Каба-Вердэ згуляла ўнічыю з Іспаніяй (0:0), якая ўчора не заўважыла на футбольным полі Саўдаўскую Аравію (4:0)
Пасля двух тураў: Іспанія — 4, Каба-Вердэ, Уругвай — 2, Саудаўская Аравія — 1.
У апошнім туры Каба-Вердэ згуляе з Саудаўскай Аравіяй, а Іспанія з Уругваем. Матчы пачнуцца а 3‑й ночы па беларускім часе ў ноч на суботу.
Бельгія не змагла ўчора абыграць Іран — 0:0, а Егіпет сёння выйграў у Новай Зеландыі 3:1.
За Егіпет забіў не толькі Махамед Салах, але і Мастафа Махамед Закі, вядомы як Зіка (назваўся ў гонар славутага бразільскага гульца 1970-1980-х) і Махмуд Хасан, які выступае пад манонімам Трэзеге (быў чэмпіён Францыі 1998 года Давід Трэзеге).
Пасля двух тураў: Егіпет — 4, Іран — 2, Бельгія — 2, Новая Зеландыя — 1.
У апошнім туры ў суботу а 6‑й раніцы гуляюць Егіпет — Іран, Бельгія — Новая Зеландыя.
Сёння на чэмпіянаце свету матч Аргенціна — Аўстрыя (а 20-й).