У Нарвегіі запалілі 35‑метровае вогнішча ў гонар летняга сонцастаяння
Гэтай традыцыі ў горадзе Олесун на беразе Паўночнага мора некалькі гадоў.
У нарвежскім горадзе Олесун адбылося традыцыйнае святкаванне летняга сонцастаяння. Галоўнай падзеяй стала запальванне гіганцкага вогнішча Slinningsbålet вышынёй 35 метраў.
Канструкцыю з драўляных паддонаў на працягу некалькіх тыдняў уручную ўзводзілі мясцовыя жыхары.