БЕЛ Ł РУС

У Варшаве 27 чэрвеня беларусы ладзяць купальскі «Варушняк». Сярод выступоўцаў — праект Івана Дорна

22.06.2026 / 11:59

Nashaniva.com

27 чэрвеня музычны фэст беларускай культуры «Varušniak. Kupalle» збярэ беларусаў Варшавы на пляцоўцы REJS club, каб адзначыць магічную ноч Купалля, піша Reform.news.

Фэст у мінулым годзе. Фота: ztinavl.

Галоўнай адметнасцю чацвёртага «Варушняку» стане змена фармату: сёлета арганізатары запавольваюць тэмп, робячы стаўку на ўтульнасць, спакойны эмбіент, жывыя акустычныя сэты і лекторый. А цэнтральнай інтрыгай 15‑гадзіннага марафону абяцае стаць выступ сакрэтнага госця з Парыжа.

Хто, калі і дзе?

Імпрэза, якая разгорнецца на дзвюх музычных прасторах — VIANOK і SKALA — пачнецца а 15:00 і працягнецца аж да 6‑й раніцы наступнага дня. Наведвальнікаў чакаюць 15 гадзін музыкі, лекцый, майстар-класаў і поўнага яднання. Лайн-ап музычнай частцы — больш за 20 артыстаў ад фольку да эксперыментальнай электронікі.

Дык каго мы тут убачым і пачуем?

SCENA VIANOK — гэта Alex Chumak (музыка і голас гурта SOYUZ), Applepicker, Emil Zenko, Koloah, Kovvalsky, op1van, Sakrum, Snake Two, Startsev, Yunis, Zal.

SCENA SKALA — слынная Šuma, легендарны праект I/DEX, Ilya Semashkevich, Raketka, Elvira, Feel&Flow, Mufer, Plastik, Pridi, Samogulov.

Адным з галоўных сюрпрызаў фэсту стане выступ парыжскага саўнд-прадусара з праектам op1van. Арганізатары трымаюць інтрыгу, аднак уважлівыя аматары музыкі і журналісты лёгка могуць знайсці ў сетцы, што пад гэтым імем хаваецца не хто іншы, як украінскі спявак і музыка Іван Дорн.

Працэсія да вогнішча, лекторый і купальскі квіз

Акрамя маштабнай музычнай часткі, «Варушняк» рыхтуе насычаную праграму, якая дапаможа адчуць дух старажытнага свята ў сучасным кантэксце.

«Варушняк. Купалле» ў мінулым годзе. Фота: ztinavl.

Так, чакаюцца на імпрэзе:

Арганізатары запрашаюць пражыць гэтае Купалле як вялікае сямейнае свята, якое нараджае моц, яднае з каранямі і блізкімі ды дазваляе напоўніцца падтрымкай і любоўю.

Набыць квіткі на імпрэзу можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула