БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

22.06.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Сёння днём на аўтадарозе Р-122 «Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы» адбылася смяротная аварыя.

Паводле ДАІ, 51‑гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля Fiat рухаўся па крайняй правай паласе. Падчас руху ён збіў двух рабочых — мужчыны ішлі ў тым жа кірунку да месца правядзення работ.

23‑гадовы хлопец загінуў на месцы ад атрыманых траўм. Яго 41‑гадовы калега выжыў, аднак атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні — яго шпіталізавалі.

Аўтаінспекцыя нагадвае пешаходам аб правілах бяспекі: пры адсутнасці тратуараў рухацца па краі праезнай часткі трэба выключна насустрач транспарту, каб своечасова заўважыць небяспеку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула