БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска

22.06.2026 / 15:25

Nashaniva.com

Кампанія падлеткаў з Мінска паехала адпачываць на вадаём каля вёскі Клімавічы. Купанне скончылася трагедыяй. Сябры заўважылі знікненне юнака пад вечар.

Паводле следства, удзень 21 чэрвеня 16‑гадовы мінчук разам з сябрамі прыехаў да штучнага вадаёма паблізу вёскі Клімавічы, каб адпачыць і пакупацца.

Каля 18 гадзін яго таварышы заўважылі, што хлопца няма на беразе. Пасля самастойных пошукаў адзін з падлеткаў патэлефанаваў у МНС.

Ратавальнікі знайшлі на беразе асабістыя рэчы і мабільны тэлефон падлетка. Вадалазамі знайшлі цела хлопца за 50 метраў ад берага на глыбіні 3 метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула