БЕЛ Ł РУС

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні

23.06.2026 / 08:31

Nashaniva.com

Канвеер палітычных судоў пакінула лепельская суддзя Ірына Кручыніна, былая настаўніца беларускай мовы. У Лепелі, а перад тым у Чашніках, яна разглядала палітычна матываваныя адміністрацыйныя справы. Сыходзіць жанчына па ўласным жаданні. У чым прычына — невядома.

Стала вядома, што з пасады суддзі Лепельскага раёна па ўласным жаданні сышла Ірына Кручыніна — адна з мясцовых суддзяў, датычных да масавых рэпрэсій. Яна актыўна карала беларусаў па надуманых «экстрэмісцкіх» артыкулах. І, як расказвала ў мясцовай прэсе, была перакананая, што ўсё робіць правільна.

Менавіта яна адпраўляла на «суткі» новалукомльскага пастара, карала і медыкаў Новалукомльскай ЦРБ і вайсковага фельчара.

Яшчэ вясной 2025 года ў інтэрв'ю мясцовай раённай дзяржгазеце Кручыніна адкрыта хвалілася сваёй працай. На пытанне журналістаў, ці не хацела яна калі-небудзь сысці з прафесіі з-за цяжкіх працэсаў, яна заявіла, што ні разу не сумнявалася ў вынесеных прысудах і заўсёды была перакананая, што «знаходзіцца на сваім месцы і ўсё робіць правільна».

Да таго як стаць часткай судовай сістэмы — спачатку ў Чашніцкім, а пасля ў Лепельскім раёне — Кручыніна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, аднак пасля перакваліфікавалася ў юрыста. Сама яна расказвала мясцовай прэсе, што вельмі любіць раманы Івана Шамякіна і чытае яго «толькі на беларускай мове».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула