БЕЛ Ł РУС

Двое дзяцей ледзь не патанулі ў Навагрудку

23.06.2026 / 08:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на ратавальнай станцыі «Маладзёжнае», піша БелТА.

Падчас дзяжурства Мікалай Шыш заўважыў рэзкія ўсплёскі на глыбіні. Двое дзяцей — васьмігадовы хлопчык і дзесяцігадовая дзяўчынка — заплылі занадта далёка і пачалі тануць. Дзяўчынка яшчэ трымалася на вадзе, махала рукамі і крычала, а яе малодшы брат ужо ішоў на дно.

Матрос-ратавальнік імгненна кінуўся ў ваду, даплыў да дзяцей, схапіў абодвух і выцягнуў на бераг. Ратавальнікі аказалі першую дапамогу і адразу перадалі дзяцей брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула