БЕЛ Ł РУС

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?

23.06.2026 / 09:07

Nashaniva.com

Будаўніцтва станцыі метро каля новага жылога комплексу «Паўночны Бераг» у бліжэйшыя гады не пачнецца. Трэба чакаць развіцця тэхналогій.

Як паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, мясцовыя грунты тут проста не дазваляюць бяспечна пракладаць падземныя тунэлі.

— У гэтай частцы горада грунты не падыходзяць для будаўніцтва метро. Каб стварыць для жыхароў «Паўночнага Берага» зручную транспартную лагістыку, будзе забяспечаны падвоз электратранспартам да станцыі метро на плошчы Бангалор. А калі з часам з’явяцца новыя тэхналогіі, якія дазволяць будаўніцтва метрапалітэна ў гэтай мясцовасці, не выключана, што гарадскія ўлады вернуцца да гэтай тэмы, — сказаў Кухараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула