БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Сейме Літвы пройдзе прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое»

23.06.2026 / 10:11

Nashaniva.com

«Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі», — кажа Павел.

У аўторак а 18.00 — вялікая сустрэча і прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое» ў Вільні.

Пра што першая кніга пасля турмы?

«У «Беларусь — гэта святое» сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія я маляваў у турмах і калоніі Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.

Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася», — кажа Павел.

Аўторак: 23 чэрвеня, 18.00, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60). Уваход вольны!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула