Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт
Але Расія гатовая прыняць «увесь комплекс мер», каб забяспечыць бяспеку Беларусі, заяўляе кіраўнік МЗС РФ.
Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP
Беларусь спрабуюць уцягнуць ва ўкраінскі канфлікт, тым самым ускладніўшы магчымасці яго ўрэгулявання палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. Аб тым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, каменціруючы заяву прадстаўніка Еўракамісіі Аніты Хіпер, якая падтрымала права Украіны абараняць сябе, у тым ліку атакуючы расійскія рэтранслятары ў Беларусі.
«Гэтая нямецкая дама наўпрост падтрымала пагрозы, якія ўчора высунуў Зяленскі ў адрас суверэннай дзяржавы, паабяцаўшы выкарыстаць сілу, калі гэтаму дыктатару таго захочацца. Таму я лічу, што гэтая цынічная спроба павінна быць асуджаная. Гэта відавочна нацэлена на тое, каб уцягнуць Беларусь у наўпрост у канфлікт палітыка-дыпламатычнымі сродкамі», — сказаў Лаўроў падчас пасольскага круглага стала па сітуацыі вакол Украіны.
Лаўроў нагадаў, што з сакавіка 2025 года дзейнічае дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
«І ў выпадку неабходнасці мы гатовы прыняць увесь комплекс мер, які прадугледжаны дагаворам, каб гарантаваць бяспеку нашага саюзніка і, безумоўна, бяспеку Саюзнай дзяржавы», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі.