БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу

23.06.2026 / 12:08

Nashaniva.com

Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэм'ерам Аляксандрам Турчыным расказаў пра запланаваную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным і доўгатэрміновую камандзіроўку за мяжу, піша БелТА.

Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Падчас размовы згадваліся нядаўнія візіты прэм’ер-міністра ва Узбекістан і Расію.

«Вы ж былі ў камандзіроўцы. Як там складваюцца абставіны з нашымі сябрамі?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Размова ішла пра перамовы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі.

«Вы размаўлялі з Міхаілам Уладзіміравічам Мішусціным (прэм’ер-міністрам Расіі). Чым скончылася гэта размова? Гэта вельмі актуальна перад маёй сустрэчай з прэзідэнтам Расіі, на якой мы, як звычайна, у гэтым плане абмяркоўваем тое, што не вырашана ўрадамі», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што неўзабаве будзе праходзіць XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які гэтым разам арганізаваны ў Мінску і Мінскай вобласці.

«Таму трэба будзе вам гэтым займацца перш за ўсё, паколькі ў мяне тут працяглая камандзіроўка, — арыентаваў прэм’ер-міністра Лукашэнка. — І ў сувязі з гэтай працяглай камандзіроўкай — таксама якія пытанні нам трэба будзе вырашаць. Можа, ёсць прапановы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула