Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ
Кір Стармер падаў у адстаўку з пасады прэм'ера ўчора, і галоўны мышалоў Брытанскага каралеўства засумаваў.
Фота: Andrew Matthews / PA Images via Getty Images
Лары з'явіўся на Даўнінг-стрыт, 10 (рэзідэнцыя прэм'ера Брытаніі) у студзені 2011 года і быў паказаны па тэлебачанні. Пасля прэзентацыі на афіцыйным брыфінгу з 16 лютага 2011 года Лары заняў пасаду Галоўны мышалоў Рэзідэнцыі ўрада Вялікабрытаніі (Mouser to the Cabinet Office). Першую мыш на Даўнінг-стрыт Лары злавіў 22 красавіка.
Лары звычайна з важным відам сустракае наведнікаў Даўнінг-стрыт, часта ігнаруе важных гасцей, і пачухаць яго — яшчэ той квэст.
Яго папярэдніцай на гэтай пасадзе была котка Сібіл, але яна памерла яшчэ ў 2009 годзе.
Фота: Ben Montgomery / Getty Images
Лары перажыў шэсць прэм'ераў: Дэвіда Кэмерана, Тэрэзу Мэй, Борыса Джонсана, Ліз Трас, Рышы Сунака, Кіра Стармера.
Самым доўгапрацяглым было прэм'ерства Дэвіда Кемерана — шэсць гадоў і два месяцы, Ліз Трас Лары можа і не запомніў — 50 дзён прэм'ерства.